wd wp Пошук:

Талінскі трамвай

Талінскі трамвай
Схема маршрутаў

Талінскі трамвай — трамвайная сістэма, адкрытая ў Таліне 24 жніўня 1888 года ў выглядзе конкі. З 1916 года дзейнічала лінія на паравой і бензаматорнай цязе, з 1925 года — у сучасным выглядзе, на электрычнай цязе. Адзіная ў Эстоніі.

Дзейнічаюць чатыры маршруты трамвая, агульная працягласць ліній — 39 км.

Маршруты

Маршрут: Коплі — Кадрыорг.

Маршрут: Коплі — Суур-Паала.

Маршрут: Тондзі — Кадрыорг.

Маршрут: Тондзі — Юлемістэ-Ям.

Развіццё

У цяперашнім выглядзе трамвайная сетка сфармавалася ў 1950-х гадах.

Асноўныя паказальнікі работы талінскага трамвая ў 1980—2009 гг.
Паказальнікі 1980 1985 1990 1991 1992 1993 1994 1995 1996 1997 1998 1999 2000 2001 2002 2003 2004 2005 2006 2007 2008 2009
Працягласць адзінкавага шляху, км 37,8 37,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0
Колькасць вагонаў у эксплуатацыі 129 135 132 132 132 132 131 129 131 134 130 129 125 121 116 113 104 89 95 95 88 85
Перавезена пасажыраў, млн. 78,3 99,6 105,9 100,3 103,3 75,3 16,0 35,2 35,6 36,9 30,6 29,3 34,9 29,2 30,8 31,1 27,8 25,1 26,2 26,4 25,3 25,2
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·1888 год у Таліне
Катэгорыя·З’явіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Трамвайныя сістэмы Эстоніі
Катэгорыя·Транспарт Таліна