wd wp Пошук:

Такійскі нацыянальны музей

Фасад Такійскага нацыянальнага музея
Усходні корпус Такійскага нацыянальнага музея

Такійскі нацыянальны музей — самы стары і самы буйны музей Японіі, знаходзіцца на тэрыторыі такійскага гарадскога парку Уэно. На плошчы каля 100 тысяч квадратных метраў размешчаны пяць карпусоў - Галоўны, Усходні, цырыманіяльны, Хэйсэй і Скарбаў храмаў Хору-дзі. Нацыянальны музей уяўляе сабой гіганцкі культурны цэнтр.

Гісторыя

Заснаваны выставай у 1872 годзе ў будынку Тайсэйдэн такійскага храма Юсіма-сэйдо больш за шэсцьсот экспанатаў, сярод іх - разнастайныя помнікі культурнай спадчыны, асабістыя рэчы імператарскага сямейства з палацавай скарбонкі, пудзілы, ўзоры карысных выкапняў і натуральных прадуктаў , якія дэманструюць прыродныя багацці краіны, яе флору і фауну. Выстава мела вялікі поспех, яе наведалі каля ста пяцідзесяці тысяч чалавек. Для падрыхтоўкі і правядзення выставы была створана спецыяльная ўстанова, якое назвалі Музей пры міністэрстве культуры і адукацыі. Ён і стаў правобразам Такійскага Нацыянальнага Музея.

У цяперашні час у калекцыі Такійскага Нацыянальнага музея налічваецца каля сто дваццаць тысяч адзінак захоўвання. Сярод іх творы розных відаў выяўленчага і прыкладнога мастацтва, а таксама вырабы з металу, зброя, ваенныя даспехі, кераміка, лакавыя вырабы, тканіны, макеты архітэктурных помнікаў, археалагічныя знаходкі, гістарычны і этнаграфічны матэрыял, мноства тэматычных выданняў і фотаматэрыялаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Мастацкія музеі Японіі
Катэгорыя·Музеі Токіа
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Археалагічныя музеі
Катэгорыя·Музеі мастацтва Азіі