wd wp Пошук:

Таварыства па сумеснай апрацоўцы зямлі

Таварыства па сумеснай апрацоўцы зямлі (для абазначэння, як у літаратуры так і ва ўжытку, пераважна выкарыстоўвалася скарачэнне — ТСЗ) — адна з форм калектыўнай сельскай гаспадаркі ў 1918—1920-я г.

На тэрыторыі савецкай Расіі

Магчымасць пэўнага спалучэння выгад буйной і дробнай гаспадаркі, значная ступень свабоды ў распараджэнні вынікамі працы абумовілі тое, што таварыствы у 2-й палове 1920-х г. стала пераважнай формай калектыўных гаспадарак земляробчых раёнаў РСФСР і ў савецкай Украіне. У 1924 г. Наркамземам РСФСР было распрацавана і зацверджана Тыпавое палажэнне ТСЗ.

У чэрвені 1929 г. ТСЗ складалі больш за 60 % усіх калектыўных гаспадарак (на Украіне гэты адсотак быў яшчэ вышэй — больш за 75 %) (35 % арцелі і менш за 5 % камуны). З пераходам да суцэльнай калектывізацыі яны былі прызнаныя «пройдзенай прыступкай калгаснага руху». На XVI з’ездзе УКП(б) (1930 г.), пры вызначэнні асноўных прынцыпаў калгаснага руху, ТСЗ былі пазначаны ў якасці асноўных пераходных формаў да арцелі для раёнаў не збожжавага напрамка і ў раёнах савецкага Усходу. Першая хваля рэфармавання таварыств ў арцелі была праведзена ў канцы 1930—сярэдзіне 1931 гг. Да 1 чэрвеня 1933 ТСЗ складалі каля 2 % агульнай колькасці калгасаў. Да 1 студзеня 1934 г. са 228 700 калектыўных гаспадарак ТСЗ налічвалася 3 430, 3 660 былі камунамі — астатнія былі арцелямі.

З прыняццем ў 1935 г. тыпавога Статута сельскагаспадарчай арцелі новага ўзору пакінутыя ТСЗ сталі пераходзіць на статут арцелі. Да пачатку 1936 г. з 250 000 калгасаў доля ТСЗ і камун складала менш за 1 %. Да 1938 г. у СССР яны зніклі зусім.

На тэрыторыі Беларусі

На Беларусі першыя таварыства створаны ў 1918 г. Крытэрый размежавання паміж сельскагаспадарчай арцеллю і сельскагаспадарчай камунай вызначаўся па-за межамі сферы вытворчасці, асноўнае адрозненне арцелі ад таварыст па суміеснай апрацоўцы зямлі было ў ступені абагулення сродкаў вытворчасці. Паводле статута члены таварыства захавалі ў асабістай уласнасці сельскагаспадарчы інвентар пры сумеснай апрацоўцы зямлі. Аднак на практыцы ступень абагулення маёмасці залежала ад умоў іх стварэння і працягласці існавання. Вялікая колькасць таварыст створана ў 1918—1920-я г. сялянамі на аснове зямель і інвентару былых памешчыцкіх маёнткаў з захаваннем асабістых надзелаў і з мэтай павялічыць сваё землекарыстанне, а таксама падзяліць сумесную маемасць. На Беларусі, таварыства былі найменшымі па колькасні з усіх форм калгасаў. Найважнейшымі прычынамі гэтага з’яўляліся спеныялізацыя ссельскагаспадарчай вытворчасці Беларусі ў кірунку жывёлагадоўлі, а не збожжавай гаспадаркі, адсутнаснь шырокай праслойкі заможнага сялянства, арганізацыя таварыств пераважна на землях дзяржаўнай маёмасці. У выніку дзяржаўнай рэгламентацыі з сярэдзіны 1930-х г. адзінай формай калектыўнай гаспадаркі на вёсцы стала сельскагаспадарчая арцель.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Сельская гаспадарка Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Сельская гаспадарка СССР
Катэгорыя·Гісторыя сельскай гаспадаркі