wd wp Пошук:

Сібанеі

Сібане́і (ісп.: Siboney, ciboney) † — карэннае насельніцтва Вялікіх Антыльскіх астравоў да іспанскага заваявання (канец XV ст. - пачатак XVI ст.), якое не адносілася да таіна.

Арэал

Назва сібанеяў паходзіць з мовы таіна вострава Гаіці і літаральна азначае “насельнікі пячор”. У канцы XV ст., калі Х. Калумб адкрыў Вялікія Антыльскія астравы сібанеі жылі на крайнім захадзе вострава Гаіці, а таксама ў заходняй частцы Кубы. Кубінскія сібанеі таксама былі вядомы пад назвай гуанахатабеяў. Сібанеі размаўлялі на незразумелай для таіна мове і знаходзіліся з апошнімі ў варожых адносінах.

Паходжанне

У наш час існуе 2 асноўныя версіі паходжання сібанеяў. Большасць вучоных адносіць іх да нашчадкаў казіміроідаў (названы па найменню мястэчка Казіміра на поўдні Дамініканы, каля якога была знойдзена археалагічная культура), якія мігрыравалі на Вялікія Антыльскія астравы меркавана з паўвострава Юкатан у 4 - 1 тысячагоддзях да н.э.

Даследчыкі вылучаюць 3 асноўныя хвалі міграцыі казіміроідаў:

Прадстаўнікі ўсіх трох хваль міграцыі займаліся рыбалоўствам, збіральніцтвам і паляваннем, апрацоўвалі прыродны камень і ракавіны малюскаў. Культура Рэдонда знакаміта сваімі пячорнымі роспісамі. Аднак яны не ведалі земляробства і керамікі. Раней лічылася, што казіміроіды не прасоўваліся далей за востраў Гаіці, аднак у апошнія дзесяцігоддзі знойдзены стаянкі казіміроідаў на востраве Мона і ў Пуэрта-Рыка, да культур казіміроідаў некаторыя даследчыкі адносяць пячорныя роспісы на востраве Антыгуа.

У 1 тысячагоддзі н.э. з Паўднёвай Амерыкі праз Малыя Антыльскія астравы на Гаіці прыйшлі земляробы-протатаіна (гл. Таіна). Мяркуюць, што яны асімілявалі частку казіміроідаў і такім чынам далі пачатак культуры таіна. Тыя казіміроіды, якія не змяшаліся з прышэльцамі атрымалі ад апошніх назву сібанеяў.

Аднак частка амерыканскіх археолагаў лічыць сібанеяў аравакскім народам, суродзічамі таіна, а не нашчадкамі казіміроідаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гісторыя Дамініканскай Рэспублікі
Катэгорыя·Індзейцы Цэнтральнай Амерыкі
Катэгорыя·Гісторыя Гаіці
Катэгорыя·Зніклыя народы Амерыкі
Катэгорыя·Гісторыя Кубы