wd wp Пошук:

Сядзіба Бунге

Сядзіба Бунге — помнік архітэктуры класіцызму 1-й паловы XIX стагоддзя ў аграгарадку Новы Двор Мінскага раёна.

Апісанне

Сядзіба ўключае ў сябе палац, дом для прыслугі і браму. Мураваны 2-павярховы будынак палаца пабудаваны ў стылі класіцызм. Доўгі час (да 1989 года) будынак выкарыстоўваўся калгасам, размяшчаўся Дом бытавога абслугоўвання насельніцтва. З 1989 па 1994 год будынак пуставаў. Цяпер у будынку праваслаўны храм у імя Святога архангела Міхаіла Беларускай праваслаўнай царквы.

Рэшткі брамы

Мураваны 2-павярховы будынак на фасадзе вылучаны рызалітам, двухсхільны дах якога завершаны макаўкай на чатырохгранным барабане. Фасады рытмічна расчлянёны лучковымі на першым і прамавугольным на другім паверхах аконнымі праёмамі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Новы Двор (Навадворскі сельсавет, Мінскі раён)
Катэгорыя·Храмы Мінскай епархіі
Катэгорыя·Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных