wd wp Пошук:

Сьюдад-Балівар

Сьюдад-Балівар (ісп.: Ciudad Bolívar) — горад у Венесуэле. Сталіца штата Балівар.

Насельніцтва - 338 тыс. жыхароў (2005), другі па велічыні горад штата пасля Сьюдад-Гуаяны.

Горад размешчаны на правым беразе ракі Арынока, у 330 км ад яе вусця, у 450 км на паўднёвы ўсход ад Каракаса.

Горад заснаваны ў 1764 годзе як Сан-Томас-дэ-ла-Нуэва-Гуаяна (ісп.: San Tomás de la Nueva Guayana), вядомы таксама, як Ангастура (ісп.: Angostura). У 1840-х гадах перайменаваны ў гонар Сімона Балівара.

Буйны прамысловы цэнтр і рачны порт рэгіёну, здабыча золата, алмазаў, жалезнай руды і драўніны, развіта жывёлагадоўля.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Венесуэлы
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта