wd wp Пошук:

Сыход рымлян з Брытаніі

Канец рымскага праўлення ў Брытаніі — перыяд, на працягу якога Рымская імперыя спыніла якія-небудзь адносіны з Рымскай Брытаніяй, што азнаменавала сабой пераход ад рымскай да Пострымскай Брытаніі. Дакладнай даты гэтай падзеі не існуе, а само рымскае валадарства скончылася ў розны час у розных частках Брытаніі і пры розных абставінах.

410 год называецца гісторыкамі ў якасці года заканчэння рымскага валадарства ў Брытаніі часцей за ўсё. У гэтым годзе рымскі імператар Ганорый адказаў на просьбу аб дапамозе рамана-брытаў(руск.) бел., якія пакутавалі ад набегаў варвараў, так званым «рэскрыптам Ганорыя», які аддаваў абарону вострава ў рукі яго ж жыхароў (фармальна гэты рэскрыпт не адмяняў рымскага праўлення, а толькі дазваляў жыхарам правінцыі насіць зброю). Некаторыя гісторыкі ў якасці даты падзеі называюць 409 год, калі рамана-брыты пачалі выганяць рымскіх чыноўнікаў з гарадоў, ці 407 год, калі пачаўся масавы вывад рымскіх войскаў з Брытаніі.

Рымскае валадарства ў паўночнай і, збольшага, заходняй Англіі шмат у чым скончылася ўжо ў 383 годзе (хоць апошняя паспяховая рымская ваенная кампанія, якая прывяла да часовага аднаўлення улады рымлян у паўднёвай Шатландыі, адбылася ў 369—371 гадах). У гэтым годзе рымскія войскі былі выведзеныя з многіх тэрыторый поўначы і захаду і ніколі больш не вярнуліся. У адрозненне ад паўднёвай і цэнтральнай частцы Брытаніі, якая падверглася дастаткова моцнай раманізацыі, сувязь паміж дадзенымі рэгіёнамі і Рымам прадстаўляла сабой выключна ваенную акупацыю, працэсу стварэння якой-небудзь змешанай грамадзянскай супольнасці з рымлян і мясцовых жыхароў не было. Таму рымскае валадарства тут скончылася адразу ж пасля таго, як войскі былі выведзеныя.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Рымская Брытанія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай