wd wp Пошук:

Сцяг Люксембурга

Кароль Нідэрландаў Вілем I, стаўшы ў 1815 годзе адначасова і кіраўніком Люксембурга, прыняў у тым жа годзе герб і сцяг герцагства, якія паходзяць на дзяржаўныя знакі Нідэрландаў. Сцяг герцагства адрозніваецца ад нідэрландскага толькі больш светлым тонам ніжняй паласы.

Змена сцяга

Праект сцяга "Чырвоны Леў"

Старшыня парламенцкай фракцыі Хрысціянска-сацыяльнай народнай партыі Мішэль Вальтэр (Michel Wolter) прапанаваў замяніць чырвона-бела-блакітны сцяг на сцяг «Чырвоны леў» (Roude Léiw). Мішэль Вальтэр занёс адпавядаючы праект закона ў парламент. Чырвона-бела-блакітны сцяг Люксембурга быў уведзены ў 1972 годзе. Але той сцяг быў вельмі падобны на сцяг Нідэрландаў, таму ў 1992 годзе блакітная паласа была зробленая больш светлай (колер Пантон 299С). Нягледзячы на гэта, шматлікія лічаць, што гэтага было недастаткова, каб адназначна адрозніць сцяг Люксембурга ад сцяга Нідэрландаў.

Сцяг з малюнкам льва на бела-блакітным фоне паходзіць з XIII стагоддзя і быў радавым сцягам Дому Люксембург.

Прапанова Мішэля Вальтэра сустрэла падтрымку сярод насельніцтва, але сярод парламентарыяў аднадушнай падтрымкі няма. Паводле апытання, якое правяла радыёстанцыя «Радыё Люксембург» (RTL Radio Luxembourg), больш 90 % насельніцтва падтрымліваюць замену сцяга.

Вонкавыя спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Люксембурга