wd wp Пошук:

Сцяг Какосавых астравоў

Сцяг Какосавых астравоў быў створаны ў 2003 годзе і зацверджаны 6 красавіка 2004 года.

Афіцыйна сцягам тэрыторыі з’яўляецца сцяг Аўстраліі, але выкарыстоўваецца і мясцовы, неафіцыйны сцяг — зялёнае палатно з выявай какосавай пальмы, паўмесяца і Паўднёвага Крыжа. Какосавая пальма — «візітная картка» тэрыторыі, зялёны колер і паўмесяц азначаюць іслам, а выява сузор’я Паўднёвы Крыж характэрна для шматлікіх сцягоў Паўднёвага паўшар’я.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі Аўстраліі
Катэгорыя·Сцягі 2004 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Какосавыя астравы