wd wp Пошук:

Сцяг Гаяны

Дзяржаўны сцяг Гаяны — адзін з дзяржаўных сімвалаў Гаяны, прыняты 26 мая 1966 года.

Апісанне

На зялёным полі (сімвалізуе прыроду і сельскую гаспадарку Гаяны) трохвугольнік чырвонага колеру (упартасць і дынамічны характар ​​народа ў будаўніцтве незалежнай дзяржавы) з чорнай акантоўкай (стойкасць народа краіны перад цяжкасцямі) ля асновы сцяга, упісаны ў трохвугольнік жоўтага колеру (багацце мінеральных рэсурсаў) з белай акантоўкай (рэкі і водныя рэсурсы краіны), які сімвалізуе стралу.

Сцягі Брытанскай Гвіяны

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сцягі 1954 года
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Сцягі 1875 года
Катэгорыя·Сцягі 1966 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі 1906 года
Катэгорыя·Гаяна