wd wp Пошук:

Сухі мур

Сцяна XVII стагоддзя ў замку Мачалз(англ.) бел., Шатландыя

Сухі мур — метад будаўніцтва, пры якім будынкі або іх элементы будуюцца з каменя без выкарыстання звязальнага раствора. Устойлівасць сухога мура забяспечваецца наяўнасцю фасада са старанна падабраных адзін да аднаго счэпленых камянёў, які нясе на сабе асноўнае напружанне. Гэта найбольш архаічны з метадаў каменнага мура. Звычайна выкарыстоўваецца для збудавання сцен, аднак вядомыя цэлыя будынкі і масты, збудаваны падобным метадам.

Першымі будаўнікамі, якія звярнулі асаблівую ўвагу на сейсматрываласць капітальных пабудоў, у прыватнасці, сухога мура сцен будынкаў, былі інкі, старажытныя жыхары Перу. Асаблівасцямі архітэктуры інкаў з’яўляецца надзвычай старанная і шчыльная (так, што паміж блокамі нельга прасунуць і ляза нажа) падгонка каменных блокаў (часта няправільнай формы і розных памераў) адзін да аднаго без выкарыстання будаўнічых раствораў.

Дзякуючы гэтым асаблівасцям мур інкаў не меў рэзанансных частот і кропак канцэнтрацыі напружанняў, валодаючы дадатковай трываласцю скляпення. Пры землятрусах невялікай і сярэдняй сілы такі мур заставаўся практычна нерухомым, а пры моцных — камяні «скакалі» на сваіх месцах, не губляючы ўзаемнага размяшчэння і пры заканчэнні землятрусу ўкладваліся ў ранейшым парадку.

Гэтыя абставіны дазваляюць лічыць сухі мур сцен у інкаў адной з першых у гісторыі прылад пасіўнага вібракантролю(руск.) бел. будынкаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Гісторыя архітэктуры