wd wp Пошук:

Супрэфектура

Супрэфектура ў Вердэне.

Супрэфектура — у Францыі адміністрацыйны цэнтр акругі. Кіруецца супрэфектам. Калі цэнтр акругі адначасова з’яўляецца і сталіцай дэпартамента, то ён завецца ўжо не супрэфектурай, а прэфектурай. Таму, хоць у Францыі існуе больш трохсот акруг, супрэфектур маецца прыкладна на сотню менш.

Супрэфектурай завецца таксама будынак, дзе размяшчаецца супрэфект і яго адміністрацыйныя службы.

Прыстаўка «су» адпавядае тут французскаму прыназоўніку «sous», які часцей за ўсё перакладаюць як «пад» (супрэфектура = падпрэфектура).

Гл. таксама

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі
Катэгорыя·Адміністрацыйны падзел Францыі