Сулейман ібн Абд аль-Малік (674—717) (араб. سليمان بن عبد الملك ) амеядскі халіф у 715—717 гадах. Сын Абд аль-Маліка, малодшы брат свайго папярэдніка, Валіда I. Заснавальнік горада Рамла.
Палітычную кар’еру пачаў у часы кіравання свайго брата Валіда I намеснікам Палесціны. Падтрымліваў племянную групоўку «Іаманітаў». Быў прыведзены да ўлады праціўнікамі групоўкі памерлага (714) военачальніка ал-Хаджаджа, у выніку чаго пасля прыходу Сулеймана да ўлады падвергліся рэпрэсіям і былі пакараны смерцю шматлікія прыхільнікі гэтай групоўкі, уключаючы такіх знакамітых вайскаводаў Халіфата, як Кутэйба ібн Муслім і Мухамад ібн Касім.
Сулейман ібн Абд аль-Малік на «Радаводзе». Дрэва продкаў і нашчадкаў
Беляев Е. А. Арабы, ислам и Арабский Халифат в раннем средневековье. М., 1965.
Папярэднік: Валід I |
Халіф 715 — 717 |
Пераемнік: Умар II |