wd wp Пошук:

Стары горад Іерусаліма

Стары горад Іерусаліма  (іўр. העיר העתיקה, Ха-Ір ха-Аціка, араб. البلدة القديمة, Аль-Балда аль-Кадзіма, арм. Երուսաղէմի հին քաղաք, Erusałemi hin k’ałak’) — акружаны сценамі раён плошчай 0,9 км² ва Усходнім Іерусаліме. Да 1860 года, калі быў заснаваны яўрэйскі квартал Мішкенот Шаананім, уяўляў сабою ўвесь Іерусалім. Манументальныя сцены Іерусаліма былі ўзведзенныя ў 1538 годзе асманскім султанам Сулейманам Пышным. Працягласць сцен складае каля 4,5 км, яны маюць вышыню ад 5 да 15 метраў і таўшчыню да 5 метраў. Сцены Старога горада ўключаюць 35 вежаў, большасць з якіх (15) прылягаюць да паўночнай сцяны.

У цэнтры сценаў Старога горада размяшчаецца шэраг святых мясцін ключавой важнасці:

Адной з важных хрысціянскіх святынь Старога горада з’яўляецца Вія Далароза — крыжовы шлях Ісуса Хрыста ад Ільвінай брамы Старога горада да Галгофы. Ён пачынаецца ў мусульманскім квартале і скончваецца ў храме Гроба Гасподняга. Традыцыйна Стары горад падзяляецца на чатыры кварталы, сучасныя межы якіх сфарміраваліся толькі ў XIX стагоддзі: Мусульманскі квартал, Хрысціянскі квартал, Яўрэйскі квартал, Армянскі квартал. Цяперашняе насельніцтва Старога горада жыве ў асноўным у Мусульманскім і Хрысціянскім кварталах. Агульная колькасць насельніцтва ў 2007 годзе складала 36 965 чалавек.

Размеркаванне па рэлігійнай прыналежнасці:

У 1980 годзе Іарданія прапанавала ўключыць Стары горад у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, што і адбылося ў 1981 годзе. У 1982 годзе Іарданія прапанавала дадаць Стары горад у Спіс сусветнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай.

Кварталы

Мусульманскі квартал

Мусульманскі квартал з’яўляецца самым вялікім па плошчы і насельніцтву кварталам Старога горада і займае яго паўночна-ўсходнюю частку. Непасрэдна ў квартал вядуць Дамаскія (Шхемскія) вароты, Ільвіныя вароты і Вароты Ірада. Насельніцтва на 2005 год складала 22 тыс. чалавек.

Хрысціянскі квартал

Хрысціянскі квартал размешчаны на паўночным захадзе, пашыраючыся ад Новых варот на поўначы да Дамаскіх варот на ўсходзе і Яфскіх варот на захадзе. Цэнтрам Хрысціянскага квартала з’яўляецца Храм Гроба Гасподняга.

Армянскі квартал

Армянскі квартал (арм. Հայկական թաղամաս, іўр. הרובע הארמני, араб. حارة الأرمن), самы маленькі з чатырох кварталаў Старога горада, займае паўднёва-заходнюю частку, на поўдзень ад Яфскіх варотаў паміж вежай Давіда і гарой Сіён. У Армянскі квартал можна трапіць праз Яфскія і Сіёнскія вароты. У цэнтры Армянскага квартала размяшчаецца Патрыярхія. Пры Патрыярхіі дзейнічае музей і бібліятэка, у якой налічваецца больш за 30 тыс. кніг. Некаторыя манускрыпты адносяцца да XIII стагоддзя.

Яўрэйскі квартал

Яўрэйскі квартал размяшчаецца на поўдні, непасрэдна ў яго вядуць Гнаявыя вароты. На 2004 год насельніцтва квартала складала да 2 тыс. чалавек.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы да вікіфікацыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Архітэктура Іерусаліма
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта