wd wp Пошук:

Станіслаў Нагорскі

Надмагілле Станіслава Нагорскага на фарных могілках у Гродна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нагорскі. Станісла́ў Наго́рскі (1826 — 12 снежня (30 лістапада) 1896) — польскі адвакат і грамадскі дзеяч. Другі муж Элізы Ажэшкі.

Біяграфія

Атрымаў юрыдычную адукацыю, працаваў адвакатам. Да 1866 года кіраваў referatem гарадзенскай ізбы грамадзянскага суда. У 1883 стаў старшынёй Гродзенскага таварыства дабрачыннасці. У 80-х гадах з’яўляўся адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў польскіх грамадскіх арганізацый у месце.

Набыў дом на вул. Мураўёўскай, дзе пражываў разам з першай жонкай Леакадзіяй (пам. 1894), пасля яе смерці — з Элізай Ажэшкай. Разам пахаваныя на фарных могілках Гародні.

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 24 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 30 лістапада
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Польшчы
Катэгорыя·Пахаваныя на Фарных могілках
Катэгорыя·Адвакаты Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1826 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1896 годзе