wd wp Пошук:

Стакгольмскі трамвай

Стакгольмскі трамвай

Стакгольмскі трамвай — зборная назва розных трамвайных сістэм Стакгольма. На канец 2007 года ў Стакгольме дзейнічала некалькі незвязаных трамвайных ліній.

У мінулым Стакгольм меў развітую сетку гарадскіх трамваяў, але яна была канчаткова зачынена ў 1967 годзе падчас пераходу Швецыі на правабаковы рух. Захаваліся толькі лініі Lidingöbanan і Nockebybanan, якія цалкам праходзяць па выдзеленай паласе.

Djurgårdslinjen

Djurgårdslinjen (маршрутны нумар 7) — гістарычная трамвайная лінія. Была зачыненая ў 1967 годзе разам з усімі астатнімі гарадскімі трамвайных лініямі Стакгольма, але ў чэрвені 1991 года была адноўлена энтузіястамі-аматарамі трамвая ў якасці музейнай (з выкарыстаннем старых вагонаў). Лінія выконвае таксама і функцыю грамадскага транспарту. Працягласць лініі — 2,9 км, 10 прыпынкаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Трамвайныя сістэмы Швецыі
Катэгорыя·Транспарт Стакгольма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле