wd wp Пошук:

Спіс каралёў Егіпта

Неўзабаве пасля таго, як 28 лютага 1922 года Егіпет перастаў быць пратэктаратам Вялікабрытаніі, султан Егіпта Ахмед Фуад I прыняў тытул караля Егіпта. Змена назвы была абумоўлена не толькі набыццём Егіптам новага статусу, але і жаданнем султана не адстаць ад манархаў Хіджаза, Сірыі і Ірака.

У кастрычніку 1951 года Егіпет у аднабаковым парадку разарваў Англа-егіпецкі дагавор аб сумесным кіраванні тэрыторыяй Судана, заключаны ў 1936 годзе, пасля чаго сын Ахмеда Фуада, кароль Фарук I, прыняў перайначаны тытул Караля Егіпта і Судана.

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Ахмед Фуад I
араб. أحمد فؤاد
26 сакавіка 1868 28 красавіка 1936 15 сакавіка 1922 28 красавіка 1936
Фарук I
араб. فاروق الأول
11 лютага 1920 18 сакавіка 1965 28 красавіка 1936 26 ліпеня 1952
Ахмед Фуад II
араб. الملك فؤاد الثاني
16 студзеня 1952 Жыве 26 ліпеня 1952 18 чэрвеня 1953

Тытулярны кароль Егіпта і Судана

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Ахмед Фуад II
араб. الملك فؤاد الثاني
16 студзеня 1952 Жыве 18 чэрвеня 1953 Наш час

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Спісы:Егіпет
Катэгорыя·Спісы кіраўнікоў Афрыкі
Катэгорыя·Спісы кіраўнікоў Блізкага Усходу
Катэгорыя·Гісторыя Егіпта