wd wp Пошук:

Спас на Крыві

Сабор Уваскрэшання Хрыстова на Крыві, Храм Спаса-на-Крыві ў Санкт-Пецярбургу — праваслаўны мемарыяльны аднапрастольны храм у імя Уваскрэшання Хрыстова, збудаваны ў памяць, што на гэтым месцы 1 сакавіка 1881 года ў выніку замаху быў смяротна паранены імператар Аляксандр II (выраз на крыві паказвае на кроў цара). Храм быў збудаваны як помнік Цару-пакутніку на сродкі, сабраныя па ўсёй Расіі.

Размешчаны ў гістарычным цэнтры Санкт-Пецярбурга на беразе канала Грыбаедава побач з Міхайлоўскім садам і Канюшаннай плошчай, непадалёк ад Марсава поля. Вышыня девяцікупальнага храма 81 м, ўмяшчальнасць да 1600 чалавек. З’яўляецца музеем і помнікам рускай архітэктуры.

Храм быў узведзены па ўказе імператара Аляксандра III у 18831907 гадах па сумеснаму праекту архітэктара Альфрэда Парланда і архімандрыта Ігнація (Малышава), які пасля ад будаўніцтва адышоў. Праект выкананы ў «рускім стылі», крыху нагадвае маскоўскі сабор Васіля Блажэннага. Будаўніцтва доўжылася 24 гады. 6 жніўня 1907, у дзень Праабражэння, сабор быў асвячоны.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Храмы паводле алфавіта
Культурная спадчына Расіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
З’явіліся ў 1907 годзе
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Шатровыя храмы
Удакладненне арфаграфіі
Храмы Санкт-Пецярбургскай епархіі
Храмы Санкт-Пецярбурга
Храмы Уваскрэшання Хрыстова