wd wp Пошук:

Сомападобныя

Сомападобныя (Siluriformes) — атрад касцістых рыб.

Аб’ядноўвае каля 30 сямействаў, 150 родаў, 1200 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. Вядомы з эацэну. Жывуць у прэсных водах. На Беларусі сустракаецца звычайны сом, акліматызаваны сомік амерыканскі, або карлікавы і паўночнаамерыканскі канальны, або плямісты сомік.

Даўжыня да 5 м, маса да 300 кг (звычайны сом). Цела без лускі або ўкрытае касцявымі пласцінкамі. Вакол рота звычайна некалькі пар вусікаў. Ёсць вебероў апарат. 2, 3, 4 пазванкі зрослыя. На сківіцах зубы. Брушныя плаўнікі абдамінальныя.

Амаль усе сомападобныя — драпежнікі.

Многія — аб’екты промыслу, некаторых разводзяць у акварыумах.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Атрады прамянёвапёрых рыб
Катэгорыя·Сомападобныя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта