wd wp Пошук:

Снегавая лінія

Снегавая лінія — узровень зямной паверхні, вышэй якога назапашванне цвёрдых атмасферных ападкаў пераважае над іх раставаннем і выпарэннем.

Снегавая лінія фармуецца пад уздзеяннем кліматычных асаблівасцяў дадзенай тэрыторыі, перш за ўсё суадносін цяпла і вільготнасці, а таксама макра- і мезарэльефа. Яна ўяўляе сабой адлюстраванне ніжняга ўзроўню хіонасферы ў рэальных умовах рэльефу зямной паверхні. Снегавая лінія зніжаецца ў халодных і вільготных раёнах і падымаецца ў цёплых і засушлівых. У Антарктыцы яна апускаецца да ўзроўню мора, а ў Арктыцы размешчана на некалькі сотняў метраў вышэй за ўзровень мора. Найбольшай вышыні снегавая лінія дасягае ў сухіх трапічных і субтрапічных раёнах (на Тыбецкім нагор’і і паўднёваамерыканскіх Андах да 6,5 км), зніжаючыся на экватары да 4,4 км.

Віды снегавой лініі

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гляцыялогія
Катэгорыя·Горы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum