wd wp Пошук:

Слонімскі біялагічны заказнік

Рэспубліканскі біялагічны заказнік «Слонімскі» абвешчаны з мэтай захавання ўнікальнага ляснога комплексу, у межах якога знаходзяцца месцы рассялення раслін і жывёл, якія адносяцца да відаў змешчаных у Чырвонай кнізе Рэспублікі Беларусь і ахоўваюцца ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі.

Месца знаходжання

Заказнік размешчаны ў прыгараднай зоне горада Слонім у Альбярцінскім лясніцтве Дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Слонімскі лясгас» на плошчы 4815 га. Да ўсходняй мяжы заказніка непасрэдна прылягае рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Стронга».

Рэльеф

На тэрыторыі заказніка спалучаюцца ўзвышаныя ўзгорыста-марэнна-эразійныя і сярэдневышынныя другасныя водна-ледніковыя ландшафты, якія дрэнажуюцца ракой Іса з яе шматлікімі дробнымі прытокамі, вялікая колькасць з якіх маюць крынічныя комплексы. У межах заказніка пануюць вышыні 160—170 м, амплітуда вагання рэльефу складае каля 30 метраў, што стварае маляўнічы краявід.

Расліннасць

Флора заказніка мае ярка выяўленыя рысы пераходу ад сярэднееўрапейскай з барэальнымі элементамі да лесастэпавай. У экалагічным аспекце тут дамінуюць лясныя, балотныя, лугава-балотныя выгляды, у меншай ступені прадстаўлены водныя і пустынна-палявыя віды. Лясная і водна-балотная расліннасць адрозніваюцца добрай захаванасцю, тут адсутнічаюць вялікія па плошчы высечкі, значная частка вадацёкаў і балот знаходзіцца ў натуральным стане. На тэрыторыі заказніка выяўлена 16 ахоўных відаў раслін, прычым шэраг з іх (асабліва прадстаўнікі сямейства архiдных) з’яўляюцца вельмі рэдкімі ў рэспубліцы ці вядомыя з адзінкавым месцазнаходжаннем у межах Гродзенскай вобласці.

Жывёльны свет

На тэрыторыі заказніка знойдзена пасяленне 22 відаў млекакормячых, што складае каля 30% ад агульнага іх складу на тэрыторыі Беларусі. Таксама зарэгістравана 102 відаў птушак. Асноўная маса гэтых відаў належаць да ляснога экалагічнага комплексу.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Геаграфія Слонімскага раёна
Катэгорыя·Біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96