wd wp Пошук:

Слодыч

Будынак фабрыкі на вуліцы Радыяльнай

ААТ «Слодыч» (кандытарская фабрыка «Слодыч») — беларускі вытворца мучных кандытарскіх вырабаў, найбуйнейшае ў рэспубліцы прадпрыемства, якое выпускае здобнае, цукровае, зацяжное, дыябетычнае, аўсянае пячэнне, крэкер, вафельны ліст, кексы. Гадавы абарот $ 30 млн. Уваходзіць у склад канцэрна «Белдзяржхарчпрам».

Гісторыя

З лістапада 1994 года Мінская кандытарская фабрыка № 2 пераназваная ў дзяржаўнае прадпрыемства — Кандытарская фабрыка «Слодыч» З 2 лютага 2001 года — ААТ “Кандытарская фабрыка «Слодыч».

У снежні 2001 года на прадпрыемстве была ўкаранёна сістэма якасці праектавання і вытворчасці мучных кандытарскіх вырабаў у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ІСО 9001-96.

22 красавіка 2004 г быў пацверджаны сертыфікат адпаведнасці на сістэму менеджменту якасці ІСО 9001-2001.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Кампаніі, заснаваныя ў 1917 годзе
Прадпрыемствы Мінска
Кампаніі паводле алфавіта
З’явіліся ў 1917 годзе
Кандытарскія прадпрыемствы Беларусі
Вікіпедыя:Кампаніі без геаграфічных каардынат
1917 год у Мінску