wd wp Пошук:

Словаўтваральнае гняздо

Словаўтваральнае гняздо — упарадкаваная адносінамі вытворнасці сукупнасць аднакарэнных словаў. Усе словы аднаго гнязда маюць фармальнае і семантычнае адзінства, бо ў іх складзе вылучаецца адна каранёвая марфема.

Характарыстыкі словаўтваральнага гнязда

У склад словаўтваральнага гнязда ўключаюцца толькі вытворныя словы розных часцін мовы, якія ўпарадкаваныя паміж сабой адносінамі паслядоўнай словаўтваральнай вытворнасці (кожнае вытворнае, матываванае слова ў складзе словаўтваральнага гнязда павінна знаходзіцца пры сваім матывавальным слове).

Будова словаўтваральнага гнязда

Пачатак словаўтваральнага гнязда — зыходнае слова (невытворнае).

Будова словаўтваральнага гнязда: зыходнае слова + ступені дэрывацыі (максімум 5).

У словаўтваральным гняздзе па гарызанталі вылучаюцца словаўтваральныя сінтагмы (матываваныя словы суадносяцца ў паслядоўнасці: кожнае наступнае матываванае слова звязанае са сваім матывавальным). Па вертыкалі вылучаюцца словаўтваральныя парадыгмы (сукупнасць вытворных словаў, утвораных на пэўнай ступені дэрывацыі). Паколькі словаўтваральныя сінтагмы складваюцца са словаўтваральных ланцужкоў, то словаўтваральнае гняздо — сукупнасць словаўтваральных пар і ланцужкоў.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Словаўтварэнне