wd wp Пошук:

Скарб з Норыс Ло

Срэбная пласцінка са Скарбу з Норыс Ло, Файф, двайны дыск і Z-падобны сімвал

Скарб з Норыс Ло — пікцкі срэбны рэчавы скарб(англ.) бел., знойдзены каля 1819 гада у Бальман-Фарм, на поўнач ад Ларга Ло, Апер-Ларга(англ.) бел., Файф, Шатландыя. Яго схавалі ў кургане бронзавага веку. Агульная вага скарба — каля 12,5 кг, утрымоўваў вялікую колькасць срэбных манет, якія былі прададзеныя на пераплаўку.

Лэдзі Дарэм у 1830-х гадах ахвяравала некалькі срэбных прадметаў са скарбу ў Нацыянальны музей Шатландыі.

Характэрныя сімвалы на некаторых са срэбных ювелірных вырабаў відавочна нагадваюць пікцкія сімвалы, якія, акрамя гэтых рэчаў, вядомыя толькі па выявах на камянях.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Скарбы Шатландыі
Катэгорыя·Упрыгажэнні
Катэгорыя·Скарбы
Катэгорыя·Пікты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты