wd wp Пошук:

Сельская абшчына

Сельская абшчы́на (усходнеслав. верв, мір), сацыяльная ячэйка грамадства, заснаваная на тэрытарыяльных сувязях, у процівагу сувязям кроўна-роднасным.

Замяніла сабою родавую абшчыну ў выніку пераходу да ворнага земляробства, змяненняў у жывёлагадоўлі, рамястве, гандлі, з пачаткам узнікнення класавых адносінаў.

Сельскія абшчыны складваліся на аснове вялікіх патрыярхальных сем’яў, якія распадаліся на асобныя манагамныя аднашлюбныя сем’і. Уласнасць на зямлю з родавай (калектыўнай) ператваралася ва ўласнасць больш малых калектываў, потым у сямейную і індывідуальную.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Сельская гаспадарка
Абшчына