wd wp Пошук:

Сексуальныя пазіцыі

Сексуальныя пазіцыі — спосабы ўзаемнага размяшчэння палавых партнёраў дзеля заняткаў сексам.

У адрозненне ад жывёл, людзі займаюцца сексам не толькі для працягу роду, але і для атрымання задавальнення. У старажытнасці сексуальныя акты таксама насілі сакральны характар. Разнастайныя сексуальныя пазіцыі апісаныя ў шматлікіх крыніцах розных культур, пачынальна з старажытных часоў і да нашых дзён. Напрыклад, у персідскіх рукапісах апісана больш 400 розных сексуальных пазіцый. Усе пазіцыі могуць быць умоўна аб’яднаныя ў некалькі вялікіх груп: мужчына зверху, жанчына зверху, мужчына ззаду, крыжападобныя пазіцыі, бакавыя пазіцыі, пазіцыі седзячы і стоячы, а таксама змяшаныя пазіцыі, напрыклад пазіцыя «лодачка», і атлетычныя пазіцыі, патрабавальныя дадатковага спрыту і збольшага адмысловай фізічнай падрыхтоўкі.

Сексуальныя пазіцыі ў беларускім фальклоры

Як сведчыць беларускі фальклор, найбольш распаўсюджанай тут была класічная еўрапейская пазіцыя «мужчына зверху»:

*Не лажыся, Марка, бокам —*Гэта табе не нарокам. Да лажыся правусенька: Будзе табе да мілюсенька. Даволі часта ў фальклоры сустракаецца ўказанне і на пазіцыю «мужчына ззаду»:

Як у полі, ў полі**Пасець дзеўка коні. Прыйшоў да е Якаў — Ставіў дзеўку ракам; а таксама «вершніца» ці «жанчына зверху»:

Сядзіць свацця на елі, Распусціўшы калені. Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Сексуальныя пазіцыі