wd wp Пошук:

Світанне

Світанне ў Празе
Схема світання

Гэты артыкул — пра час перад узыходам Сонца. Пра яркую афарбоўку гарызонта гл. Зара. Світа́нне — час перад узыходам Сонца, калі пачынае развідняцца. Звычайна лічыцца, што світанне супадае з пачаткам навігацыйнага змроку і наступае пры знаходжанні Сонца на 12° ніжэй гарызонта. Світанне суправаджаецца з’явамі зары. Пры ясным небе ў сярэдніх шыротах, у прыватнасці на Беларусі, світанне пачынаецца за 1—2 гадзіны да ўзыходу Сонца, пры воблачнасці — пазней. У час світання з-за начнога выхалоджвання адзначаецца самая нізкая тэмпература паветра, магчымы замаразкі.

Вясной і летам у час світання пачынаюць праяўляць актыўнасць дзённыя птушкі і звяры, корміцца рыба, хаваюцца начныя жывёлы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Суткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак