wd wp Пошук:

Святы Хрыстафор

Святы́ Хрыстафо́р (Крыштоф, Крыштаф) — святы мучанік, ушанаваны заходняй каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі. Імя да хрышчэння — Рэпрэў.

Жыў у 3 стагоддзі і пацярпеў за распаўсюджванне хрысціянства ў Лікіі каля 250 года, пры рымскім імператары Дэцыі Траяне (249251). Па паданні быў высокага росту, незвычайнай сілы і з зверападобным тварам. На абразах і фрэсках паказваўся з ваўчынай або сабачай галавой. Імя («Нясучы Хрыста») і іканаграфія, якая паказвае Хрыстафора волатам, нясучым праз струмень бласлаўляючага немаўля, матывуецца адной з легенд. Паводле ёй, волат неймавернай сілы згодзен быў служыць самому магутнаму зямному ўладару, але не мог знайсці годнага. Пасяліўшыся на беразе ракі, на плячах пераносіў падарожнікаў на іншы бераг. Аднойчы яго папрасіў перанесці праз раку маленькі хлопчык. Пасярод ракі хлопчык стаў настолькі цяжкі, што Хрыстафор спалохаўся, як бы яны абодва не патанулі. Хлопчык сказаў яму, што ён — Хрыстос і нясе з сабою ўвесь цяжару свету.

Дзень памяці мучаніка Хрыстафора ў праваслаўным календары 9 (22) мая, у каталіцкім календары 24 ліпеня (Германія, Літва), 25 ліпеня (Італія), у евангелічным — 24 ліпеня. Асабліва паважаецца ў Іспаніі, дзе да яго малітвамі звяртаюцца пры заразных хваробах. Лічыцца апекуном вандроўнікаў. Апякун Вільні, яго выява на гербе горада.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінацэфалы
Катэгорыя·Каталіцкія і праваслаўныя святыя
Катэгорыя·Постаці III стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Рымскай імперыі
Катэгорыя·Святыя
Катэгорыя·Чатырнаццаць святых памочнікаў
Катэгорыя·Мучанікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў III стагоддзі
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Стараверскія святыя
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя III стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 251 годзе