wd wp Пошук:

Саюз арабскага Магрыба

Саю́з ара́бскага Ма́грыба (Union du Maghreb Arabe UMA) — Алжыр, Лівія, Маўрытанія, Марока, Туніс. Панарабская арганізацыя, накіраваная на эканамічнае і палітычнае адзінства ў Паўночнай Афрыцы. Ідэя стварэння саюза з’явілася разам з атрыманнем незалежнасці Тунісам і Марока ў 1958 г. Пагадненне аб стварэнні саюза было заключана ў 1989 г. Старшынёй савета па чарзе становіцца кожная краіна.

Усе дзяржавы з’яўляюцца членамі Лігі арабскіх дзяржаў, і, за выключэннем Марока, Афрыканскага саюза. З пункту гледжання эканамічнай інтэграцыі дагавор аб стварэнні прадугледжваў стварэнне зоны свабоднага гандлю, затым мытнага саюза. Доля ўзаемнага гандлю ў агульным аб’ёме знешняга гандлю менш за 10%.

Члены Саюза арабскага Магрыба

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1989 годзе
Катэгорыя·Міжнародныя арганізацыі
Катэгорыя·Паўночная Афрыка
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат