wd wp Пошук:

Сапраўдныя пітоны

Сапраўдныя пітоны (Python) — род пітонаў, якія жывуць у Афрыцы і Азіі

Апісанне

Сапраўдныя пітоны — буйныя неядавітыя змеі даўжынёй ад 1,2 (каралеўскі пітон, ангольскі пітон) да 10-12 м (сеткавы пітон). Да роду адносяцца адны з самых буйных змей у свеце.

Распаўсюджаныя ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары, у Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Жывуць у тропіках і субтропіках, як правіла, у вільготных трапічных лясах, саванах. Часта пасяляюцца паблізу вадаёмаў, добра плаваюць і могуць падоўгу знаходзіцца ў вадзе. Нядрэнна лазаюць па дрэвах.

Сілкуюцца самымі разнастайнымі хрыбтовыя жывёламі: грызунамі, зайцамі, дробнымі капытнымі, малпамі, рознымі птушкамі, часам ядуць буйных яшчарак і невялікіх кракадзілаў.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Пітоны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта