wd wp Пошук:

Санцзян-Волат

«Санцзян-Волат», супольнае беларуска-кітайскае прадпрыемства па выпуску грузавых аўтамабiляў вялiкай грузападымальнасцi. Створана ў 1996. Статутны капiтал: 52 млн юаняў. Заснавальнiкi — Мінскі завод колавых цягачоў (30 %) i аб’яднанне «Санцзян» пры кiтайскай групавой кампанii касмiчнай прамысловасцi (70 %). У 1998 быў збудаваны завод у г. Сіагань (прав. Хубэй). Праектная магутнасць: 300 машын у год.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Мінскі завод колавых цягачоў
Катэгорыя·Кампаніі Беларусі
Катэгорыя·Кампаніі Кітая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты