wd wp Пошук:

Санторыа Санторыа

Санторыа Санторыа

Санторыа Санторыа (італ.: Santorio Santorio; 29 сакавіка 1561 — 22 лютага 1636) — італьянскі ўрач (анатам і фізіёлаг), вынаходнік ртутнага тэрмометра.

Біяграфія

Працаваў урачом у Польшчы, Венгрыі, Харватыі, вёў прафесарскую дзейнасць у Падуанскім універсітэце. Асноўныя даследаванні праводзіў у галіне абмену рэчываў чалавека, асаблівую ўвагу надаваў вывучэнню дыхання і «нябачнага выпарэння» з паверхні скуры.

Праводзіў даследванні на сабе, у якіх імкнуўся паказаць колькасна фізіялагічныя працэсы ў арганізме.

Падчас даследчай дзейнасці вынайшаў шэраг вымяральных прыбораў, сярод якіх прыбор для вымярэння сілы пульсацыі артэрый, шалі для назірання за зменамі масы чалавека. У 1626 годзе разам з Галілеа Галілеем стварыў першы ртутны тэрмометр.

Большую частку сваіх даследаванняў апісаў у кнізе «De statica medicina» (1614).

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Медыкі Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1561 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1636 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 22 лютага