wd wp Пошук:

Санта-Трыніта

Санта-Трыніта (італ.: Santa Trìnita) — каталіцкая царква Святой Тройцы ў цэнтры горада Фларэнцыя, Італія. У цяперашні час з’яўляецца галоўным кляштарам манаскага ордэна валамбразіянаў. Царква размяшчаецца недалёка ад моста Санта-Трыніта.

Гісторыя

Царква Санта-Трыніта была пабудавана ў 1258 - 1280 гг. У 1593 - 1594 гг. архітэктар Бернарда Буанталенці адрамантаваў фасад храма ў стылі маньерызма. Рэльеф галоўных дзвярэй паказвае святых манаскага ордэна валамбразыянаў, яго ў XVII стагоддзі распрацавалі скульптары П’етра Берніні і Джавані Батыста Качыні. Царква вядомая капліцай, у якой знаходзяцца фрэскі італьянскага мастака Даменіка Гірландаё.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·1280 год у Еўропе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·XIII стагоддзе ў Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Храмы Фларэнцыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1280 годзе
Катэгорыя·Славутасці Фларэнцыі