wd wp Пошук:

Санкт-Пецярбургская саборная мячэць

Саборная мячэць Санкт-Пецярбурга — помнік ісламскай культавай архітэктуры. 45 метраў у даўжыню, 32 метры ў шырыню, вышыня галоўнага купала — 39 метраў, вышыня мінарэтаў — 48 метраў.

Гісторыя

Будаўніцтва было пачата па ініцыятыве ахуна Г. Баязітава і праводзілася на сродкі эміра бухарскага Сеід-Абдул-Ахат-хана (памёр у 1910), татарскіх прадпрымальнікаў і інш.

Мячэць была афіцыйна адкрыта 22 лютага 1913, на другі дзень Раманаўскіх урачыстасцяў (першае богаслужэнне здзейснена напярэдадні, 21 лютага, у прысутнасці эміра бухарскага Сеід-Алім-хана і хана Хівінскага Сеід-Асфендыяр-Багадура, што былі ў Санкт-Пецярбургу ў сувязі з урачыстасцямі).

Будынак ўзводзіўся ў 1909—1920 гады па праекце архітэктара М. В. Васільева пры ўдзеле інжынера С. С. Крычынскага і архітэктара А. І. фон Гагена. У афармленні надпісаў з Карана ўдзельнічаў цюрколаг, будучы акадэмік АН СССР А. Н. Самойлавіч. У 1927—1930 і 1940—1956 гадах не функцыянавала, у 1940 годзе будынак быў перададзены Ленгарздраўаддзелу і пачаў выкарыстоўвацца як склад медыцынскага абсталявання. З 1956 года вернуты вернікам.

Будынак

Мячэць размешчана на Петраградскай старане, на рагу Кронверкскага праспекта і Коннага завулка (паблізу станцыі метро Горкаўская).

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Мячэці Расіі
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі
Катэгорыя·Мячэці Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Архітэктура пецярбургскага мадэрну
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Храмы Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·З’явіліся ў 1920 годзе