wd wp Пошук:

Самагон

Самагонны агрэгат
**Самаго́н** (*Самаго́нка*) — моцны спіртавы напой самаробнай вытворчасці, выраблены шляхам [перагонкі](/Дыстыляцыя "Дыстыляцыя") праз самаробныя [агрэгаты](/Самагонны_агрэгат "Самагонны агрэгат") спіртаўтрымліваючай масы ([брагі](/Брага,_напой "Брага, напой")), атрыманай у выніку [закісання](/Закісанне "Закісанне") зерневых прадуктаў, цукру, бульбы, буракоў, садавіны і іншых прадуктаў, якія змяшчаюць [крухмальныя](/Крухмал "Крухмал") рэчывы. У шматлікіх краінах свету вырабленне самагону забаронена дзяржавай. У якасці сыравіны для вытворчасці самагону могуць быць выкарыстаныя практычна любая садавіна, што змяшчае [цукар](/Цукар "Цукар"), або сам цукар у чыстым выглядзе. Асноўным этапам працэсу падрыхтоўкі самагону з'яўляецца выраб брагі шляхам закісання. Ад таго, як адбываецца зброджванне, залежыць якасць гатовага прадукту і яго выхад. Пасля заканчэння зброджвання робяць перагонку атрыманай брагі пры дапамозе [перагоннага куба](/Перагонны_куб "Перагонны куб"). Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Алкагольныя напоі