wd wp Пошук:

Салаца

Са́лаца (лат.: Salaca, ліў. Salatsa) — рака на поўначы Латвіі, прыток — Мазсалаца, выцякае з возера Буртніекс, даўжыня 96 км. Цячэ па Латвійскай паўночнай лясной раўніне. Рака працякае праз тры гарады, Мазсалаца, Стайцэлэ і Салацгрыва. Упадае ў Рыжскі заліў Балтыйскага мора ў горадзе Салацгрыва.

У рацэ водзяцца плотка, акунь, лешч, шчупак і міногі. Салаца — месца адпачынку. Берагі ракі месцамі скалістыя, з чырвонага пяшчаніку дэвонскага перыяду, па берагах размешчана мноства пячор, а ў наваколлях растуць лясы.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі, якія ўпадаюць у Балтыйскае мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Рэкі Латвіі
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні