wd wp Пошук:

Рэстаўрацыя помнікаў архітэктуры

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рэстаўрацыя (значэнні).

Рэстаўрацыя вежы Мірскага замка

Рэстаўрацыя (ад позна лац. restauratio аднаўленне) — умацаванне і аднаўленне разбураных, пашкоджаных або скажоных архітэктурных помнікаў для выяўлення іх гістарычнай і мастацкай каштоўнасці, падаўжэння іх веку і ўключэння ў сучаснае жыццё. Састаўная частка аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Праводзіцца на аснове спецыяльных даследаванняў іх гістарычнай верагоднасці, дэталёвага дакументальнага даследавання помніка (апісанні, фотафіксацыя, абмерныя чарцяжы, археалагічныя, гістарычныя, інжынерна-тэхнічныя і іншыя даследаванні) і навукова абгрунтаванага праектнага рашэння, узгодненага з органамі аховы помнікаў гісторыі і культуры, з фіксацыяй усіх наступных змен. У працэсе рэстаўрацыі могуць уводзіцца новыя элементы, неабходныя па эстэтычных і канструкцыйных меркаваннях, выкарыстоўвацца матэрыялы і тэхніка, якія адрозніваюцца ад першапачатковых, але не парушаюць цэласнасці помніка, яго гістарычных рыс. Метады і спосабы рэстаўрацыі вызначаюцца характарам далейшага выкарыстання помніка. Метады сучаснай рэстаўрацыі: кансервацыя, аднаўленне (адбудова), прыстасаванне, рэканструкцыя (згодна з навукова абгрунтаванымі дадзенымі), уласна рэстаўрацыя. Асобныя спосабы рэстаўрацыі: перанясенне (з поўнай разборкай помніка або без яе), рэгенерацыя (комплекс горадабудаўнічых і рэстаўрацыйных мерапрыемстваў па захаванню гістарычнай забудовы і ансамбляў). Розніца мясцовых умоў, традыцый, мэт і ўзроўню рэстаўрацыі вызначае разнастайнасць тэарэтычных канцэпцый і тэрміналогіі рэстаўрацыі ў розных рэгіёнах.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Тэхналогіі
Катэгорыя·Рэстаўрацыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты