wd wp Пошук:

Рыжскі тралейбус

Рыжскі тралейбус (лат.: Trolejbusu satiksme Rīgā) — сістэма тралейбусных ліній у сталіцы Латвіі, Рызе, з’яўляецца адзінай тралейбуснай сістэмай у Латвіі.

Гісторыя

У 1947 годзе пастаноўлена арганізаваць у Рызе тралейбусны рух. Быў пушчаны навучальны тралейбусны маршрут ад Паветранага моста (ля цяперашняга 5-га трамвайнага дэпо) па вул. Кліяну і вул. Клуса, да станцыі Браса. Абслугоўвалі тралейбусны маршрут тралейбусы маркі ЯТБ.

1: Сад Віестура — вуліца Гертрудэс

Адкрыўся тралейбусны рух ад вул. Аўсекля да вул. Гертрудзенская (гэты маршрут застаўся, толькі цяпер ён ідзе ад вул. Петэрсалас). Усе тралейбусы адганялі ў цяперашняе 5-е трамвайнае дэпо, а тралейбуснага парка яшчэ не было.

2: Плошча Стаціяс — Межапарка

У 1948 годзе, у сувязі з перабудовай 3-га трамвайнага дэпо, якое ператварылі ў 1-й тралейбусны парк, быў запушчаны тралейбусны рух на Саркандаўгаву, новы маршрут атрымаў нумар 2. Пазней лінію працягнулі да Межапарка.

3: Плошча Стаціяс — вул. Лаўвас

Пры забудове Маскоўскага Фарштата быў пушчаны тралейбусны маршрут да вул. Лаўвас. Кальцо яго было ля вагоннага парка.

4: Плошча Стаціяс — 21. Тэйкі

Гэты маршрут ішоў да Тэйкі (цяперашняя плошча Земітана).

5: Плошча Стаціяс — вул. Рытупе

Забудова Маскоўскага фарштата працягвалася, і тралейбус дацягнулі па вул. Ламаносава да вул. Саласпілс. У 1957 годзе, у сувязі з электрыфікацыяй чыгуначнай лініі Земітаны — Скулце 2-гі маршрут прыйшлося раз’яднаць, і 3-ці маршрут цяпер рухаецца да Саркандаўгавы (маршрут застаўся па сёння). А 2-і маршрут быў працягнуты да Сонечнага саду.

Маршруты

Тралейбус Škoda 24Tr Irisbus
Тралейбус у Рызе

Тралейбусныя паркі

Тралейбус Белкамунмаш у Рызе

1 Тралейбусны парк

2 Тралейбусны парк

Зноскі

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
З’явіліся ў 1947 годзе
Тралейбусныя сістэмы паводле алфавіта
Транспарт Рыгі