wd wp Пошук:

Рыжскі езуіцкі калегіум

Рыжскі езуіцкі калегіум — колішняя каталіцкая навучальная ўстанова ў Рызе, якая існавала ў 15821621 гадах. Фундацыйны акт выдаў 25 чэрвеня 1582 года кароль Стафан Баторый. Калегіум быў уладкаваны ў былым кляштары цыстэрцыянак пры касцёле Св. Марыі Магдалены[ru]. 4-класная школа адчынена ў 1584 годзе. У 1587 годзе гарадскія ўлады выгналі езуітаў з Рыгі. Вернуты ў 1591 годзе. З 1598 года пры калегіуме існавала бурса, працавалі тэатр, бібліятэка. Дзейнасць калегіума спынілася пасля заняцця Рыгі шведамі ў 1621 годзе. Акрамя навучання езуіты займаліся пашырэннем каталіцтва, казалі пропаведзі на польскай, нямецкай, латышскай і літоўскай мовах.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
З’явіліся ў 1582 годзе
Гісторыя Рыгі
Зніклі ў 1621 годзе
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Школы паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1582 годзе
Езуіцкія калегіумы
Навучальныя ўстановы Латвіі