wd wp Пошук:

Рыжская ГЭС

Рыжская ГЭС
**Рыжская ГЭС** ([лат.](/Латышская_мова "Латышская мова"): Rīgas hidroelektrostacija, скар. Rīgas HES) — [гідраэлектрастанцыя](/Гідраэлектрастанцыя "Гідраэлектрастанцыя") на рацэ [Заходняя Дзвіна](/Заходняя_Дзвіна "Заходняя Дзвіна"), размешчаная ў горадзе Саласпілс адразу за паўднёвай мяжой [Рыгі](/Рыга "Рыга").

Асноўныя звесткі

Праекціроўшчык станцыі - інстытут Гідрапраекта.

Рыжская ГЭС была ўведзена ў эксплуатацыю ў 1974 годзе. Будаўніцтва плаціны было скончана ў канцы 1970-х.

Агульная устаноўленая магутнасць станцыі - 402 МВт. Устаноўлена шэсць генератараў, трансфарматараў і дзве лініі электраперадачы 330 кВ (у Саласпілс і Бішуцыемс).

Для ўзвядзення ГЭС, была пабудавана плаціна на Заходняй Дзвіне да сярэдзіны вострава Долес, палова якога, разам з іншымі дробнымі астравамі, была затопленая Рыжскім вадасховішчам.

На яе грэбенi пракладзена аўтамабільная шаша. Былі пабудаваны і чыгуначныя пуці, якія выкарыстоўваліся ў ходзе будаўніцтва, пачыналіся яны на чыгуначнай станцыі Саласпілс і сканчаліся ў сярэдзіне вострава, у пачатку 21-га стагоддзя яны былі разабраныя, бо на левым беразе чыгунка адсутнічае.

У сярэдзіне вадасховішча ўстаноўлена апора ліній электраперадачы, яна падтрымлівае дзве лініі па 330 кВ з Саласпілса ў Елгаву і да станцыі. Адлегласць паміж берагамі прыблізна 1 км.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Саласпілс
Катэгорыя·Гідраэлектрастанцыі Латвіі
Катэгорыя·Заходняя Дзвіна