Рустам Абдэлсаматавіч Валіулін (татар.: Rөstəm Ğabdelsamat uğlı Wəliullin, Рөстәм Габделсамат улы Вәлиуллин; нар. 24 чэрвеня 1976, Ульянаўск) — беларускі біятланіст. Займаецца біятлонам з 1985 года. Член алімпійскай зборнай каманды Беларусі па біятлоне на Алімпіядах у Ванкуверы (2010), Алімпіядах у Турыне (2006) і Солт-Лэйк-Сіці (2002). Этнічны татарын. Жыве ў Мінску.