Ру́дня-Нісі́мкавіцкі нацыянальны польскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна БССР. Цэнтр — вёска Рудня Нісімкавіцкая.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Рудня-Нісімкавіцкі сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Чачэрскага раёна. 30 снежня 1927 года рэарганізаваны ў Рудня-Нісімкавіцкі нацыянальны польскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. 29 кастрычніка 1934 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Нісімкавіцкага сельсавета.