wd wp Пошук:

Розенборг

Замак Розенборг

Розенборг (Rosenborg), або Розенборгскі замак — колішняя рэзідэнцыя дацкіх каралёў, пабудаваная на загад караля Крысціяна IV на ўскраіне Капенгагена ў 1606—1624 гадах.

Фламандзец Ганс Стэнвінкель Малодшы спраектаваў будынак у рэнесансным стылі сваёй радзімы. Найбольш пышна быў аформлены бальная зала, дзе праходзілі ўрачыстыя банкеты і каралеўскія аўдыенцыі. Вакол замка быў разбіты Каралеўскі сад, які штогод наведвае 2,5 млн турыстаў. Гэта самы папулярны парк дацкай сталіцы.

У 1710 г. дацкі кароль Фрэдэрык IV, які развярнуў будаўніцтва некалькіх палацаў у больш лёгкім стылі барока, пакінуў са сваім сямействам замак Розенборг. З тых часоў дацкія каралі вярталіся ў замак толькі двойчы — на час перабудовы Крысціянсборга, які пагарэў, і на час Капенгагенскай бітвы ў 1801 годзе.

З 1838 г. Розенборгскі замак адкрыты для вольнага наведвання публікі. Тут выстаўлены мастацкія і гістарычныя зборы дацкіх каралёў, а таксама дацкія каралеўскія рэгаліі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·XVII стагоддзе ў Даніі
Катэгорыя·Замкі Даніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Архітэктура Рэнесансу
Катэгорыя·Палацы Даніі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1624 годзе
Катэгорыя·1624 год у Еўропе
Катэгорыя·Славутасці Капенгагена