wd wp Пошук:

Рафаэла Джаваньёлі

Рафаэла Джаваньёлі

Рафаэла Джаваньёлі (італ.: Raffaello Giovagnoli; 13 сакавіка 1838, Рым15 жніўня 1915) — італьянскі пісьменнік.

Біяграфія

Выкладаў гісторыю ў Рыме. Удзельнік Рысарджымента, паплечнік Дж. Гарыбальдзі.

У гістарычных раманах пра Старажытны Рым «Плаўтыла» (1878), «Сатурніна» (1879), «Месаліна» (1885) і інш. адлюстраваўся рамантычны пафас барацьбы супраць тыраніі. Вядомасць яму прынёс раман «Спартак» (1874, неаднаразова экранізаваны) пра паўстанне гладыятараў і рабоў у І ст. да н.э., які ўзвялічвае вобраз раба, што выступіў супраць прыгнёту. Аўтар гістарычных прац пра рэвалюцыю 1848— 49 у Італіі, папулярнай гісторыі Рысарджымента.

На беларускую мову яго раман «Спартак» пераклаў М. Паслядовіч.

Беларускія пераклады

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Італьянскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў 1915 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Памерлі 15 жніўня
Катэгорыя·Пісьменнікі Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1838 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыме
Катэгорыя·Аўтары гістарычных раманаў