Растафа́ры — афраамерыканская рэлігія, якая ставіць апошняга імператара Эфіопіі Хайле Селасію Першага за інкарнацыю Бога, якога называюць “Джа”. Узнікла сярод чорных беднякоў Ямайкі ў 1930-я гг. Спалучае іўдаізм з элементамі хрысціянства. У рускамоўнай культуры сустракаецца назва “чорны іўдаізм”.
У Растафары вялікае значэнне надаецца мове. Арыгінальная мова вернікаў Растафары - англійская, але англійская мова, па іх меркаваннях, — частка Бабілону.
Растафары абражаюцца на ўжыванне суфіксу “-ізм”, і асабліва, назвы “Растафарыянізм”, бо такім чынам Растафары могуць атаясамляцца з грамадскімі фармацыямі, філасофскімі плынямі і г.д.
Колькасць вернікаў - больш за 1 млн.