wd wp Пошук:

Раман Васілевіч Друцкі-Любецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Друцкі-Любецкі. Раман Васілевіч Друцкі-Любецкі (каля 1450—да 1525) — заснавальнік роду Друцкіх-Любецкіх.

Сын Васіля Рыгоравіча Друцкага. Праз шлюб з Багданай Сапяжанкай атрымаў Алексінічы ў Аршанскім павеце і Койтаў каля Віцебска.

Сям’я

У шлюбе з Багданай Сапегай меў 5 сыноў і дачку:

Старэйшы сын Васіль (каля 1490—1535) валодаў часткай Любчы, Койтава і Худава. Нашчадкаў не пакінуў.

Другі сын Дзмітрый Відуніцкі (каля 1500—1558) ажаніўся з Фенкай Полазаўнай, удавой князя І. Сенскага і спадчынніцай вялікіх вотчын баяр Полазаў на Кіеўшчыне.

Багдан (каля 1500—46) быў жанаты з Соф’яй Давойнаўнай.

Іван (каля 1510—67). Яго сын Рыгор памёр маладым у 1596, унук Павел у пачатку 17 ст. быў суддзём земскім луцкім, меў вотчыны на Валыні.

Малодшы сын Януш (каля 1520—1548) быў жанаты з князёўнай Ганнай Багданаўнай Заслаўскай (пам. 1542), нашчадкаў не пакінуў.

Дачка Ганна (каля 1510—71) была жонкай М. Дуброўскага (памёр у 1537), А. Няпрэцкага (памёр каля 1545), М. Ю. Осціка (памёру 1564, яго сваякі абвінавацілі Ганну ў атручэнні мужа) і П. Ю. Друцкага-Саколінскага.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Друцкія-Любецкія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Друцкія-Любецкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы