wd wp Пошук:

Радзівон Міхайлавіч Бас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бас (значэнні).

Радзівон Міхайлавіч Бас (нар. 29 лістапада 1952, Віцебск — 9 верасня 2017) — беларускі прадзюсар, рэжысёр, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, дырэктар фестываляў, генеральны дырэктар дырэкцыі міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі Базар у Віцебску», генеральны дырэктар Цэнтра культуры «ВІЦЕБСК», віцэ-прэзідэнт FIDOF, музыкант.

Біяграфія

Працоўную дзейнасць ў 1976 годзе ў Віцебскім гарадскім Доме культуры, з 1981 года — генеральны дырэктар ДУ «Цэнтр культуры Віцебск». З 1977 года з’яўляўся арганізатарам розных фестываляў і конкурсаў: конкурсу эстраднай песні і музыкі «Чырвоны гваздзік» (1977—1982), конкурсу бальнага танца «Вясновы баль» (1978), фестывалю інструментальнай музыкі «Віцебская восень» (1979—1980), які затым стаў фестывалем джазавай музыкі «Віцебская восень» (1981—1989), гарадскога конкурсу прыгажосці «Віцебская прыгажуня» (1989, 1996—1998). З 1988 па 1990 год — дырэктар Усесаюзнага фестывалю Польскай песні. У 1991 годзе з’яўляўся ініцыятарам арганізацыі і правядзення ў Віцебску ў Летнім амфітэатры музычнага фестывалю «Славянскі базар», з 1992 года — дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Музычныя прадзюсары Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі «За супрацоўніцтва»
Катэгорыя·Рэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Віцебска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Славянскі кірмаш у Віцебску
Катэгорыя·Рэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 9 верасня
Катэгорыя·Музыканты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 лістапада