wd wp Пошук:

Рагазуб

Рагазуб (Neoceratodus forsteri) — прэснаводная дваякадыхальная рыба, эндэмік Аўстраліі.

Апісанне

Цела выцягнутае (даўжыня да 175 см), сціснутае з бакоў; маса да 10 кг. Плаўнікі мясістыя. Сустракаецца на паўночным усходзе Аўстраліі (штат Квінсленд); засяляе вадаёмы з павольным цячэннем, моцна зарослыя воднымі раслінамі. Для дыхання атмасферным паветрам перыядычна падымаецца да паверхні вады. У засушлівы перыяд можа выжываць у ямах з захаванай вадой. Корміцца беспазваночнымі.

Рэдкі від; вылаў забаронены.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Дваякадыхальныя
Катэгорыя·Віды, якія знаходзяцца ў небяспецы
Катэгорыя·Эндэмікі Аўстраліі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта