wd wp Пошук:

РДГ Вест

Разведвальна–дыверсійная група «Вест», закінутая на тэрыторыю Польшчы ў маі 1943, у задачу групы ўваходзіла разведка дыслакацый нямецкіх войскаў ад Брэста да Варшавы. Каб паспяхова выканаць заданне групе “Вест” спатрэбіліся праваднікі, якія ведалі мясцовасць і добра валодалі польскай мовай. Адным з праваднікоў быў баец партызанскага атрада “Сокалы” Павел Сямёнавіч Гаўрыс, яму даручылі весці “Вест” на Захад, разам з Гаўрысам у склад “Веста” увайшлі іншыя байцы “Сокала” — Павел Вераб’ёў і Іван Турэйка. “Вест” паспяхова прабралася праз Бела-Падляску, Беласток да Варшавы. З радыяграмм групы савецкае камандаванне атрымала каштоўныя звесткі аб войсках праціўніка.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Вялікая Айчынная вайна