wd wp Пошук:

Піліп Мікалаевіч Рачыцкі

Пілі́п Мікала́евіч Рачы́цкі (1893, Лепель20 снежня 1937, Мінск) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, наркам земляробства Беларускай ССР (1929—1933).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1893 годзе ў горадзе Лепель. З сям’і рабочых. Член УКП(б) з 1917 года.

З 6 красавіка 1929 да 4 мая 1933 года займаў пасаду народнага камісара земляробства Беларускай ССР. 29 чэрвеня 1937 года быў арыштаваны ў Мінску па адрасе: вул. Савецкая, 71/36. Быў выключаны з УКП(б) і 19 снежня быў асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР як «член антысавецкай дыверсійна-тэрарыстычнай арганізацыі «правых» да ВМП. Расстраляны на наступны дзень.

4 ліпеня 1957 года быў рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР. Асабовая справа Н. № 10612-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Народныя камісары земляробства БССР
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лепелі
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Памерлі 20 снежня